У мексіканскім горадзе разам з дажджом з неба падала рыба (відэа)
У мексіканскім горадзе Тампіка разам з дажджом з неба падала… рыба. Пра гэта ў Facebook напісала ўпраўленне грамадзянскай абароны штата Тамауліпас. Былі змешчаныя фотаздымкі і відэа здарэння. Навукоўцы пакуль не далі тлумачэння гэтай незвычайнай з’явы прыроды. Аднак у ранейшых выпадках у розных частках свету прычынай “рыбнага дажджу” называлі тарнада ці смерчы, якія ўтвараюцца над вадаёмамі ды “захопліваюць” рыбу.