У матчы Кубка Дэвіса Беларусь — Расія пасля першага дня лік 1:1

У матчы Кубка Дэвіса Беларусь — Расія пасля першага дня лік 1:1

У матчы раўнда плэй-оф Еўра-Афрыканскай групы I Кубка Дэвіса Беларусь — Расія пасля першага дня лік 1:1. Ён праходзіць у Маскве на Малой спартыўнай арэне "Лужнікі". Спачатку беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў (263-е месца ў рэйтынгу АТП) прайграў расіяніну Карэну Хачанаву (25) — 6:7, 3:6. Пасля беларус Ілля Івашка (99) выйграў у Данііла Мядзведзева (35) — 7:6, 6:4.

Усё вырашыцца ў суботу. Спачатку пройдзе парны паядынак, у ім сустрэнуцца Максім Мірны і Андрэй Васілеўскі з Андрэем Рублёвым і Яўгенам Данскім. У адзіночных паядынках будуць гуляць Івашка і Хачанаў, Герасімаў і Мядзведзеў.

У матчы Кубка Дэвіса Беларусь — Расія пасля першага дня лік 1:1
Хачанаў і Герасімаў. Фота: twitter.com/belarustennis

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі