Вы тут

У Маскве затрымлівалі палітолага Валерыя Салаўя

Валерый Салавей / kommersant.ru

16 лютага ў Маскве затрымлівалі палітолага Валерыя Салаўя. У яго дома прайшоў ператрус, забралі ўсю тэхніку. Па некаторых звестках, распачата крымінальная справа, артыкул — "узбуджэнне нянавісці альбо варожасці" (па ёй пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі). Разам з сынам Паўлам Салаўя даставілі ў Следчы камітэт у якасці сведкаў па справе, але пасля адпусцілі, паведамляе novayagazeta.ru.

Афіцыйнай інфармацыі па затрыманні Валерыя Салаўя пакуль няма. Следчыя дзеянні нібыта былі звязаны з справай аб ўзбуджэнні "нянавісці або варожасці ў дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў". Па неафіцыйнай інфармацыі, гаворка ідзе пра тэлеграм-канал "Генерал СВР" і яго публікацыі.

61-гадовы Салавей — доктар гістарычных навук, былы прафесар Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных адносін (сышоў у 2019-м з палітычных прычын). Ён часта выступае з каментарамі палітычнай сітуацыі ў Расіі і свеце, з прагнозамі яе развіцця (часам — скандальнымі).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.