У Маскве рыхтуецца мітынг бацькоў вайскоўцаў, загінулых ва Украіне

Удзельнікі запатрабуюць ад Крамля сказаць публічна пра загінулых на Данбасе расійскіх вайскоўцаў і дазволіць іх пахаваць адкрыта. Пра гэта інфармуе censor.net.ua са спасылкай на Алену Васільеву, каардынатарку вайсковага блока расійскай апазіцыі. 

Па яе словах, у акцыі плануюць прыняць удзел бацькі з Тувы і Ульянаўска. Яны з салдацкімі бацькамі са Пскова збіраюцца выйсці на Красную плошчу. 

Таксама Васільева паведаміла, што ўзмацнілася ахова магіл дэсантнікаў, пахаваных пад Псковам. Нагадаем, на могілках у вёсцы Выбуты каля палігона пскоўскай дэсантнай дывізіі былі знятыя шыльды з імёнамі пахаваных там 25 жніўня дэсантнікаў Кічаткіна і Восіпава. 

Дагэтуль на тых могілках стаіць ахова, і досыць жорсткая. Туды нікога не прапускаюць, дадае Васільева.

Фота — colta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі