У Маскве праходзіць акцыя памяці забітых учора Маркелава і Бабуравай

Акцыя памяці адваката Станіслава Маркелава і журналісткі "Новай газеты" Анастасіі Бабуравай праходзіць у Маскве на вуліцы Прэчысценка. У ёй удзельнічаюць праваабаронцы, адвакаты і звычайныя грамадзяне. Яны заклікаюць расійскія ўлады як найхутчэй знайсці злачынцаў і пакараць, паведамляе Газета.ру. Нагадаем, учора Маркелава і Бабураву ўпрост на вуліцы расстраляў кілер. Адвакат памёр на месцы, а журналістка - ў бальніцы.

Станіслаў Маркелаў - вядомы расійскі адвакат. Між іншым, ён абараняў беларускіх грамадзян, якія патраплялі ў бяду ў Маскве, падтрымліваў сувязі з беларускімі праваабаронцамі.




Фота - Газета.ру

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі