Вы тут

У Маскве абяцаюць хутка расказаць, ці прыедзе на парад Лукашэнка

Партызаны і Аляксандр Лукашэнка / president.gov.by

У Маскве абяцаюць хутка расказаць, ці прыедзе на парад Аляксандр Лукашэнка. Парад Перамогі ў расійскай сталіцы прызначаны на 24 чэрвеня. Ён быў перанесены з традыцыйнай даты 9 траўня з-за сітуацыі з каранавірусам у Расіі. А вось у Беларусі парад у той дзень адбыўся.

8 чэрвеня ў прэс-сакратара Уладзіміра Пуціна Дзмітрыя Пяскова журналісты запыталіся, ці пацвердзіў прыезд Лукашэнка? Пяскоў ад прамога адказу ўхіліўся, заявіў, што спіс кіраўнікоў краін, якія пацвердзілі свой удзел, днямі будзе "кансалідаваны" і ён яго агучыць.

Як паведамляла Еўрарадыё, яшчэ ў студзені расійскі пасол у Беларусі Дзмітрый Мезенцаў заяўляў, што Лукашэнка прыняў прапанову Пуціна прыехаць у Маскву для святкавання Дня Перамогі. Але гэта было запрашэнне на 9 траўня. Ці паедзе беларускі кіраўнік 24 чэрвеня? Апошнім часам ён неаднаразова даволі рэзка выказваўся пра дзеянні "брацкай Расіі" напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

Пяць гадоў таму Аляксандр Лукашэнка не паехаў на парад у Маскву і там заявілі, што на яго не пакрыўдзіліся.

У Маскву хоча паехаць армянскі прэм'ер Нікол Пашынян, які нядаўна паправіўся пасля заражэння каранавірусам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.