У мароз у Барысаве прарвала цеплатрасу
Прарыў цеплатрасы здарыўся 3 студзеня ў Барысаве. Як паведамляе прэс-служба МНС, паведамленне пра аварыю паступіла каля 2-й гадзіны дня: на вуліцы Батурына прарваўся трубаправод цеплатрасы дыяметрам 219 мм.
Без цяпла і гарачай вады засталіся 12 шматкватэрных жылых дамоў, 2 сярэднія школы і дзіцячы сад. Нагадаем, што тэмпература паветра была каля -15 градусаў.
Аднавіць падачу цяпла і гарачай вады ўдалося а 19-й гадзіне.
Фота: odinfm.ru