У Маларыцкім раёне КДБ перакрыў канал кантрабанднага ўвозу мабільнікаў
У Маларыцкім раёне супрацоўнікі КДБ перакрылі канал кантрабанднага ўвозу тэлефонаў сотавай сувязі з тэрыторыі Украіны. Як паведамляе БелаПАН, 4 красавіка супрацоўнікі ўпраўлення КДБ па Брэсцкай вобласці канфіскавалі 800 такіх тэлефонаў розных марак, якія спрабавалі незаконна пераправіць праз беларуска-ўкраінскую мяжу па-за пунктамі пропуску двое жыхароў Брэста. Паводле папярэдніх звестак, тавар, кошт якога больш за 120 тыс. даляраў ЗША, прызначаўся для рэалізацыі ў Менску.