У Маларыце ў дзіцячым садку памерла 4-гадовая дзяўчынка

У Маларыце ў дзіцячым садку памерла 4-гадовая дзяўчынка

Надзвычайнае здарэнне адбылося ў адным з дзіцячых садкоў Маларыты — памерла яго 4-гадовая выхаванка. Раніцай 22 кастрычніка каля 8.20 дзяўчынка раптам страціла прытомнасць. Дзіця даставілі ў лякарню і паспрабавалі рэанімаваць, аднак дзеянні медыкаў былі марнымі.

Паводле папярэдняй версіі, у дзяўчынкі ўзнік унутраны крывацёк. Для вызначэння дакладнай прычыны смерці дзіця прызначаная судова-медыцынская экспертыза.

Дзяўчынка была малодшай у сям’і, яе бацька адзін выхоўвае дзяцей, яму дапамагае бабуля. На працы і ў побыце мужчына характарызуецца станоўча, паведамілі БЕЛТА ў Следчым камітэце.

Фота з архіву

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі