У Маладзечанскім раёне старадаўні вадзяны млын выставілі на продаж

У Маладзечанскім раёне старадаўні вадзяны млын выставілі на продаж

Закінуты вадзяны млын з Гарадка, які з'яўляецца адной з самых вядомых славутасцяў Маладзечанскага раёна, выставілі на продаж.

Як піша “Наша Ніва”, будынак быў узведзены ў 1875 годзе і з'яўляецца помнікам прамысловай архітэктуры з элементамі неаготыкі. Млын стаіць на рацэ Бярэзіна. У апісанні гаворыцца, што чатырохузроўневы будынак можна пераабсталяваць у аграсядзібу, гатэль або ў гідраэлектрастанцыю “з сур’ёзным прыбыткам”.

Аўтарам праекта стаў Аўраам Бергер. Гэта комплекс збудаванняў, у які ўваходзілі сам млын, мост, дамба, гаспадарчыя прыбудовы. Да млына прылягае тэрыторыя на 20 сотак зямлі.

Кошт выстаўленай нерухомасці — 55 тысяч долараў.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі