У Магілёве знікла вуліца Лібкнехта

У Магілёве вярнулі гістарычную назву аднаму з завулкаў. Вуліца, якая насіла імя нямецкага камуніста Карла Лібкнехта, перайменаваная у завулак Пажарны.
Такім чынам, гарадскімі ўладамі вуліцы было вернутая яе гістарычная назва. Раней там знаходзілася пажарная каманда і на працягу ХIX стагоддзя завулак называўся Пажарным.

Зараз тапанімічная камісія, створаная пры Магілёўскім гарвыканкаме, выступае з прапановай перайменаваць Савецкую плошчу ў плошчу Славы. Праўда, на працягу стагоддзяў яна мела назву Гандлёвай плошчы.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі