У магілёўскай іпэшніцы канфіскавалі абутак на 262 мільёны рублёў

Магілёўская міліцыя сумесна з падатковымі службамі канфіскавала буйную партыю імпартнага абутку ў мясцовай прадпрымальніцы. Іпэшніца прадавала абутак, на якім не было належных кантрольных знакаў.

У адным гандлёвым аб’екце, які належыць прадпрымальніцы, выявілі 274 пары такога абутку на суму 30 мільёнаў 330 тысяч рублёў. На другой кропцы знайшлі яшчэ 988 пар абутку, кошт якога складае 232 мільёны 50 тысяч рублёў.

Агульны кошт канфіскаванага тавару склаў 262 мільёны 380 тысяч рублёў. Усяго — 1262 пары.

Па гэтым факце праводзіцца праверка, паведамляе сайт УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Фота: italia-ru.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі