У Ляхавіцкім раёне на пажары загінулі пенсіянер і яго сын

У Ляхавіцкім раёне на пажары загінулі пенсіянер і яго сын

У Ляхавіцкім раёне на пажары загінулі пенсіянер і яго сын. Як паведамляе Брэсцкае абласное ўпраўленне МНС, здарэнне адбылося ў ноч на 23 лютага ў аграгарадку Нача. Загарэўся драўляны двухкватэрны жылы дом па вуліцы Савецкай.

У доме знаходзіліся пенсіянер 1949 года нараджэння і яго сын 1981 года нараджэння. Абодва загінулі ў агні. Пажарам знішчаны дах будынка, перакрыцце, пашкоджаныя сцены і маёмасць у доме. Прычына ўзгарання высвятляецца.

Усяго па краіне за мінулыя суткі на пажарах загінула 5 чалавек. Здарэнні са смяротнымі вынікамі адбыліся таксама ў Бабруйскім раёне (двое загінулых) і ў Мінску (загінуў адзін чалавек).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі