У Львове напалі на дэпутата Алега Ляшко ды аблілі зялёнкай (відэа)
Здарэнне адбылося ўвечары 18 чэрвеня.
Ляшко прыехаў на тэлеканал ZIK для ўдзелу ў праграме "Народны кантроль". Зламыснікі, якія знаходзіліся ў натоўпе каля тэлестудыі, аблілі яго і памочнікаў зялёнкай. Тым не менш, "зялёны" Алег Ляшко паўдзельнічаў у праграме.
Дэпутат у Facebook назваў нападнікаў "клінічнымі ідыётамі" ды адзначыў, што напалохаць яго такой акцыяй немагчыма. Асабліва пасля падзеяў апошніх месяцаў — прэзідэнцкай кампаніі ды яго выездаў у зону правядзення контртэрарыстычнай аперацыі.