У Лунінецкім раёне на жанчыну завялі 8 справаў за заражэнне мужчынаў ВІЧ

У Лунінецкім раёне на жанчыну завялі 8 справаў за заражэнне мужчынаў ВІЧ

У Лунінецкім раёне на 34-гадовую жанчыну завялі адразу 8 крымінальных справаў — яе падазраюць у заражэнні ВІЧ сваіх сэксуальных партнёраў. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ўпраўленне Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці, жанчына ведала пра свой ВІЧ-пазітыўны статус з 2013 года. Тады яе папярэдзілі пра забароны, звязаныя з прафілактыкай інфекцыі, а таксама пра крымінальную адказнасць за іх парушэнні.

Нягледзячы на гэта, жанчына не адмаўлялася ад неабароненага сэксу і не папярэджвала партнёраў пра свой дыягназ. У выніку ў траіх мужчын, якія мелі з ёй інтымныя стасункі, выявілі ВІЧ.

Напрыканцы 2018 года на фігурантку справы завялі тры крымінальныя справы паводле арт. 157 КК (заражэнне вірусам імунадэфіцыту чалавека). Жанчыну ўзялі пад варту, а ў студзені гэтага года распачалі справы па яшчэ пяці эпізодах.

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі