У Лос-Анджэлесе амерыканцы абралі лепшы мультфільм года

Ў Лос-Анджэлесе прайшла 37-я цырымонія ўручэння штогадовай амерыканскай анімацыйнай прэміі Эні (Annie Awards). У галоўнай катэгорыі - "Лепшы мультфільм года", абышоўшы такія мультфільмы як "Караліна ў краіне жахаў" і "Прынцэса і жаба" перамагло тварэнне студыі Pixar, мультфільм "Угару" (Up).

Але больш за ўсіх прызоў усё ж атрымалі "Караліна ў краіне жахаў" (Coraline) і "Прынцэса і жаба" (The Princess and the Frog). Яны сабралі па тры Эні.

Прэмія Эні была заснавана ў 1972 году, цяпер яна ўручаецца ў 23-х катэгорыях, якія ўключаюць у сябе не толькі кіно і тэлебачанне, але і рэкламную анімацыю.

Нагадаем, што сёлета мультфільм "Угару" намінаваны на Оскар не толькі ў катэгорыі "Лепшы мультфільм", але і ў галоўнай намінацыі прэміі - "Лепшы фільм".

Паводле: Корреспондент.net
Фота: filmofilia.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі