У Лондане адкрыецца выстава фотакартак 27-гадовых памерлых музыкаў

У лонданскай галерэі Proud Camden адкрыецца фотавыстава, прысвечаная музыкам, якія ўваходзяць у так званы «Клуб навечна 27-гадовых». Паводле паведамлення Lenta.ru, на экспазіцыі, якую прадставяць у верасні 2008 года, можна будзе ўбачыць 60 фотакартак пяці выканаўцаў, якія аказалі найбольшы ўплыў на развіццё рок-музыкі. Усіх іх аб'ядноўвае ўзрост, у якім яны сканалі: гэта Браян Джонс, Джымі Хендрыкс, Джэніс Джоплін, Джым Морысан і Курт Кабэйн.

Нагадаем, што некаторыя лічаць, што 27 гадоў — гэта крытычны ўзрост для творчых людзей, і шматлікія даследчыкі нават спрабуюць падмацаваць гэтую здагадку статыстычнымі дадзенымі.

Дарэчы, першапачаткова ў Forever 27 Club уваходзілі толькі Хендрыкс, Морысан і Джоплін, якія сканалі адзін за адным на працягу 10 месяцаў у 1970 і 1971 гадах. Пазней да гэтага спісу аднеслі гітарыста The Rolling Stones Браяна Джонса, які патануў у басейне ў 1969 годзе, і франтмэна Nirvana Курта Кабэйна, які скончыў жыццё самагубствам у 1994 годзе.

Фота: buzzworthy.mtv.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі