У Літве пачалі выпускаць надзіманыя макеты вайсковай тэхнікі
![Макеты вайсковай тэхнікі актыўна выкарыстоўваюцца на вайне ва Украіне](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-11/techn.jpg.webp?itok=VRlVJaRw)
Макеты вайсковай тэхнікі актыўна выкарыстоўваюцца на вайне ва Украіне / delfi.lt
У Літве пачалі выпускаць надзіманыя макеты вайсковай тэхнікі. Іх прызначэнне — ўвесці праціўніка ў зман і прымусіць яго раскрыць пазіцыі для нападу, піша Delfi.
Кампанія Aviatema спецыялізуецца на вытворчасці чахлоў для рухавікоў у авіяцыі, надзіманых намётаў і ангараў для рамонту і абслугоўвання самалётаў, а таксама іншых вырабаў спецыяльнага прызначэння. Аднак "апошнія падзеі заахвоцілі кампанію пашырыць сваю дзейнасць", аб'явіла Літоўская асацыяцыя абароннай прамысловасці і бяспекі.
Надзіманыя ці пабудаваныя з дрэва і металу макеты вайсковай тэхнікі актыўна выкарыстоўваюцца на вайне ва Украіне. Яшчэ летась украінцы "заваблівалі" расійскія крылатыя ракеты на фальшывыя цэлі — драўляныя муляжы комплексаў HIMARS.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.