У Лідзе сілавікі прыходзілі з ператрусам у дом экс-падпалкоўніка міліцыі

У Лідзе сілавікі прыходзілі з ператрусам у дом экс-падпалкоўніка міліцыі

У Лідзе затрымлівалі Вольгу Махнач — жонку былога падпалкоўніка міліцыі Юрыя Махнача, паведамляе @lida_grab_court. Дома ў Махначоў тры гадзіны цягнуўся ператрус. Цяпер Вольга на свабодзе.

Юрый Махнач — камандзір роты ППС Лідскага РАУС — сышоў з праваахоўных органаў пасля выбараў — рапарт аб звальненні напісаў 19 жніўня 2020 года. Дагэтуль ён запісаў зварот да сілавікоў, у якім распавёў, як міліцыянераў рыхтавалі да выбараў, хто аддаваў загады аб жорсткіх разгонах і пра збіццё людзей у Лідзе. 9 месяцаў таму ён быў вымушаны пакінуць Беларусь з-за высокай рызыкі затрымання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі