У Латвіі грамадзяніна Беларусі будуць судзіць за шпіянаж

Агулам ён атрымаў разведвальную інфармацыю па 17 аб'ектах / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Агулам ён атрымаў разведвальную інфармацыю па 17 аб'ектах / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У Латвіі грамадзяніна Беларусі будуць судзіць за шпіянаж на карысць беларускай вайсковай разведкі. Яго крымінальную справу Генпракуратура перадала ў Рыжскі гарадскі суд. Суд мусіць пачацца 28 кастрычніка. Беларусу пагражае да 10 гадоў зняволення, піша Delfi.

Грамадзяніна Беларусі затрымалі 15 лютага сёлета. Аперацыю правялі супрацоўнікі службы вайсковай разведкі і службы дзяржаўнай бяспекі Латвіі. Сцвярджаецца, што па даручэнні вайсковай разведкі Беларусі мужчына таемна фатаграфаваў і здымаў на відэа аб'екты абароннай сістэмы Латвіі, крытычнай інфраструктуры электразабеспячэння, важныя аб'екты грамадзянскай інфраструктуры. Агулам ён атрымаў разведвальную інфармацыю па 17 аб'ектах. Затрыманы, відаць, прызнаўся, што пасля вярбоўскі беларускай вайсковай разведкай прайшоў адпаведнае навучанне ў Беларусі. Альбо следства зрабіла такую выснову на падставе назірання спецслужбаў за яго дзеяннямі.

Латвійскія спецслужбы лічаць, што даныя, здабытыя беларусам, цікавыя і саюзніку РБ Расіі. Расіяне маглі б яе скарыстаць у выпадку вайсковага канфлікту з NATO.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі