У Лагойску камунальнікі касілі траву пад снегам (відэа)

У Лагойску камунальнікі касілі траву пад снегам (відэа)

У Лагойску камунальнікі касілі траву... пад снегам. Відэаролік з'явіўся на YouTube. На ім можна пабачыць працу дваіх мужчын у спецвопратцы. Жыхар Лагойска Аляксандр у каментары сайту onliner.by кажа, што камунальнікі касілі ад 10-й да 12-й гадзіны. Пасля пайшоў моцны снег і яны сышлі.

Майстар мясцовага камгасу гаворыць, што цяпер не зіма, а восень, а снег не можа стаць перашкодай для навядзення парадку і чысціні ў горадзе. "Сітуацыя нармальная. Абсталяванне з-за снегу не псуецца", — адзначыў майстар.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі