У Курапатах напярэдадні Дзядоў зноў зламаныя крыжы

Чарговы акт вандалізму адбыўся ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам, дзе ў часы сталіншчыны былі расстраляныя энкавэдыстамі сотні тысяч беларусаў. Некалькі крыжоў невядомымі былі вырваныя з зямлі, яшчэ некалькі - зламаныя. Пра гэта паведамляе прэс-служба "Маладога фронту". Адзначым, што акты вандалізму рэгулярна адбываюцца ў Курапатах, аднак праваахоўныя органы вандалаў ні разу не затрымалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі