У Крупках чыноўніка злавілі на неаднаразовай "дэгустацыі" кураціны

У Крупках чыноўніка злавілі на неаднаразовай "дэгустацыі" кураціны

У Крупках чыноўніка злавілі на "дэгустацыі" кураціны. У адносінах намесніка старшыні райвыканкама распачалі крымінальная справы. Яго падазраюць у крадзяжах шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі (ч. 1 і ч. 2 арт. 210 КК).

Як паведаміў начальнік Упраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі УУС Мінскага аблвыканкама Уладзімір Емельянаў, крадзяжы адбыліся вясной 2014 года, калі чыноўнік працаваў у Крупскім раёне кіраўніком сельгаспрадпрыемства. Высветлілася, што ён аддаваў незаконныя ўказанні сваім падначаленым і арганізаваў атрыманне на складзе і гандлёвым прадпрыемстве мяса птушкі.   

Паводле дакументаў, прадукцыя была выкарыстана ў дэгустацыйных мэтах у рамках правядзення прэзентацыйных мерапрыемстваў. Аднак праваахоўнікі высветлілі, што мяса атрымліваў кіраўнік і выкарыстоўваў для ўласных патрэбаў. Вядомыя тры факты атрымання ім гатовай прадукцыі на агульную суму 6,8, 2,9 і 3,1 млн недэнамінаваных рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі