У красавіку ад кляшчоў пацярпелі ўжо больш за 340 беларусаў

Пра гэта інфармуе БелаПАН са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Найбольшая колькасць укушаных адзначаная ў Брэсцкай, Гомельскай і Мінскай абласцях.





Актыўнасць кляшчоў сёлета запозненая праз халоднае надвор'е. У траўні рызыка ўкусаў кляшчоў можа рэзка ўзрасці, бо людзі часцей выязджаюць на прыроду, кажуць спецыялісты.





Фота — miloserdie.ru