Вы тут

У КНДР распаўсюджваецца "ліхаманка невядомага паходжання"

Кім Чэн Ын / Reuters

КНДР накрыла эпідэмія "ліхаманкі невядомага паходжання". На дадзены момант хвароба паразіла больш за 500 тысяч чалавек, 27 памерлі. Кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын назваў "ліхаманку" найбуйнейшым узрушэннем з моманту заснавання краіны, паведамляе Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі (ЦТАК).

Толькі 13 траўня па ўсёй краіне было зарэгістравана больш за 170 тысяч выпадкаў "ліхаманкі", больш за 80 тысяч чалавек паправіліся, 21 чалавек памёр. Усяго з канца красавіка, калі была выяўлена "ліхаманка", захварэла 524 440 чалавек.

Па загадзе Кім Чэн Ына ўсе правінцыі, гарады і акругі краіны павінны закрыць свае раёны, каб прадухіліць далейшае распаўсюджванне "шкоднаснага віруса".

"Найважнейшай задачай, якая стаіць перад нашай партыяй, з'яўляецца найхутчэйшае пераадоленне існуючай крызіснай сітуацыі ў галіне грамадскай аховы здароўя, аднаўленне стабільнай прафілактыкі эпідэмій і абарона здароўя і дабрабыту нашага народа", — заявіў Кім Чэн Ын, абвінаваціўшы пры гэтым партыйныя арганізацыі ў некампетэнтнай і безадказнай арганізацыі каранціну.

Крызіс можна пераадолець з дапамогай антывірусных мер, упэўнены кіраўнік Паўночнай Карэі.

12 мая ўлады КНДР аб'явілі аб выяўленні першага выпадку каранавіруса ў краіне з пачатку пандэміі. Палітбюро Працоўнай партыі тут жа раскрытыкавала медыкаў "за прарыў супрацьэпідэмічнага фронту".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.