У кіраўніцтве Купалаўскага тэатра рыхтуюцца змены

Канфлікт у Купалаўскім тэатры прывёў да скасавання з рэпертуару некалькіх спектакляў. Плануюцца таксама змены ў кіраўніцтве купалаўскай трупы. Пра гэта Еўрарадыё распавёў генеральны дырэктар тэатру Мікалай КірычэнкаКірычэнка: Так ужо вы хочаце, каб адразу ўсе змены адбыліся!.. Я быў у міністэрстве, там таксама нейкія канкрэтныя рэчы прымаюцца — наконт канкрэтных зменаў у кіраўніцтве тэатра і г.д.

Праўда, называць персаналіі дырэктар Купалаўскага тэатру адмовіўся.

Спадар Кірычэнка таксама паведаміў, што з рэпертуару купалаўцаў спісаныя такія спектаклі, як "Эрык XIV", "Ромул Вялікі" і "Дзіўная місіс Сэвідж". Мяркуецца таксама зняць з паказу казку "Снежная каралева", але гэта адбудзецца толькі пасля таго, як ёй падрыхтуюць замену.

Фота — сцэна са спектакля "Эрык XIV"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі