У Кіеве ў дзяржустанове знайшлі тэхніку для "праслушкі" (фота)

Адзначаецца толькі, што гэтая дзяржустанова калісьці непасрэдна падначальвалася былому першаму віцэ-прэм'еру Украіны Сяргею Арбузаву. СБУ знайшло цэлы арсенал разнастайнай спецтэхнікі для тайнага зняцця аўдыё- і відэаінфармацыі, маніторынгу эфіру і праслухоўвання памяшканняў.



Як інфармуе сайт censor.net.ua, частку апаратуры знайшлі ўжо складзенай ў валізкі на гарышчы. Аднак невядомыя яе гаспадары вывезці гэты груз не паспелі.



СБУ паведамляе, што распачатая крымінальная справа. Спецтэхніку адправілі на экспертызу. Вядома, што правяраюцца і іншыя дзяржустановы, якія падначальваліся Сяргею Арбузаву.

Фота — Fotolia, censor.net.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі