У "Каскадзе" ў Мінску высадзіўся "дэсант" сілавікоў
![У "Каскадзе" ў Мінску высадзіўся "дэсант" сілавікоў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/21_1.jpg.webp?itok=LZXyzQ5z)
Раніцай 12 лістапада ў жылы комплекс "Каскад" на Кальварыйскай у Мінску, адзін з цэнтраў пратэстаў у сталіцы, на некалькіх мікрааўтобусах прыехалі сілавікі. Мясцовыя жыхары паведамляюць, што яны спрабуюць патрапіць у кватэры актывістаў у розных пад'ездах, ламаюць дзверы. У некаторыя кватэры людзі ў масках ужо патрапілі. Яны нібыта збіраюцца праводзіць ператрусы.
У "Каскадзе" рэгулярна вывешваюць бел-чырвона-белыя сцягі, а прадстаўнікі ўладаў іх намагаюцца здымаць (на відэа). Гэтая барацьбы працягваецца ўжо некалькі месяцаў.
![У "Каскадзе" ў Мінску высадзіўся "дэсант" сілавікоў](/sites/default/files/paragraphs/image/22_5.jpg)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.