У Карэльскім лесе знайшлі занатоўку зніклых беларусак

Расійскія ратавальнікі знайшлі занатоўку, якую напісалі зніклыя ў карэльскім лесе тры турысткі з Беларусі. Як паведамілі ў МНС Карэліі, у занатоўцы беларускі напісалі, што ідуць на поўдзень. Акрамя таго яны пакідаюць засечкі на дрэвах.

Цяпер па слядах турыстак рухаюцца ратавальнікі. Нагадаем, напрыканцы мінулага тыдня жанчыны пайшлі ў лес у ягады і не вярнуліся.

Турысткі былі ў складзе групы 11 беларусаў, якія сплаўляліся па рацэ Нюхча ў Беламорскім раёне. Жанчын шукаюць з дапамогай верталёта і некалькіх груп ратавальнікаў і мясцовых жыхароў.

Жанчыны зніклі ўжо 6 дзён назад.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі