У канцы жніўня ў Беларусі ўпершыню пройдзе Фестываль хакея

21—31 жніўня ў Беларусі ўпершыню пройдзе Фестываль хакея. Як паведамляе інтэрнет-сайт Федэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь, фестываль прымеркаваны да 100-годдзя Міжнароднай федэрацыі хакея і Года здароўя.
Праграма фестывалю ўключае ў сябе тры міжнародныя турніры — два з удзелам юніёрскіх зборных (U-16 і U-18) і аматарскі турнір, матч прадстаўніка Беларусі ў Кантынентальнай хакейнай лізе (КХЛ) мінскага "Дынама" з пераможцамі Кубка Беларусі, а таксама трэнерскі семінар і дні адчыненых дзвярэй ва ўсіх лядовых палацах краіны.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі