У канал Мінска-Вілейскай воднай сістэмы адбылася ўцечка нафтапрадуктаў

У канал Мінска-Вілейскай воднай сістэмы адбылася ўцечка нафтапрадуктаў

Каля Заслаўя ў Мінскім раёне 25 сакавіка адбылася аварыя на трубаправодзе. Пры правядзенні земляных работ на тэрыторыі ТАА "Транспартна-складскі комплекс Еўразія" была пашкоджаная труба дыяметрам 75 мм ад ёмістасцяў з нафтапрадуктаў. У выніку нафтапрадукты трапілі ў ліўневую сістэму і ручай. На паверхні канала Мінска-Вілейскай воднай сістэмы з'явілася алеістая пляма, паведамляе прэс-служба Мінскага абласнога ўпраўлення МНС.

Ратавальнікі і работнікі "Мінскводаканал" правялі работы па ўстаноўцы загараджальных бонаў і апрацоўцы паверхні сарбентамі (150 кг). Ім удалося не дапусціць алеістыя плямы ў вадасховішча. Мору рыбы не выяўлена.

У суботу, 26 сакавіка, работы па ліквідацыі забруджвання працягваюцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі