У Канадзе ўзаконілі эўтаназію

У Канадзе ўзаконілі эўтаназію

Парламент Канады пасля доўгіх дэбатаў прыняў закон, які дазваляе лекарам ажыццяўляць эўтаназію па жаданні смяротна хворых людзей. Вярхоўны суд краіны прызнаў неканстытуцыйнай забарону на гэтую працэдуру яшчэ ў лютым 2015 года.

Цяпер Канада ўваходзіць у шэраг нешматлікіх краін свету, дзе можна добраахвотна развітацца з жыццём па медыцынскіх паказніках.

Пры гэтым эўтаназію па-ранейшаму забараняюць канадцам, чые хваробы не смяротныя, хоць і зніжаюць якасць жыцця. Напрыклад, скарыстацца правам на эўтаназію не можа хворы на множны склероз. Таксама закон распаўсюджваецца толькі на грамадзян Канады і “смяротны турызм” будзе немагчымы.

Згодна з дакументам, пайсці з жыцця пры дапамозе медыкаў могуць толькі псіхічна здаровыя людзі, старэйшыя за 18 гадоў, якія пакутуюць ад невылечных хваробаў або маюць траўмы, ад якіх немінуча наступіць смерць.

На сёння эўтаназія дазволеная ў Нідэрландах, Бельгіі, Люксембургу і Швейцарыі, а таксама ў некаторых штатах ЗША. Таксама ў шэрагу краін дазволеная пасіўная эўтаназія, калі медыкі проста спыняюць барацьбу за жыццё пацыента, перадае ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі