У Канадзе ўпаў пасажырскі самалёт, людзі выжылі
У Канадзе ў правінцыі Саскачэван упаў пасажырскі самалёт ATR-42. Як інфармуе сайт cbc.ca, здарылася гэта неўзабаве пасля вылету з аэрапорта Фонд-дзю-Лак у Стоні Рапідс. Ратавальнікі знайшлі самалёт на зямлі ў кіламетры ад узлётна-пасадачнай паласы. Паведамляецца, што на борце былі 22 пасажыры і 3 чальцы экіпажу. Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелі некалькі чалавек, загінулых няма. Расследаваннем здарэння займаецца Міністэрства транспарту Канады.
ATR-42 — невялікі самалёт, у якім змяшчаецца 42 пасажыры. Яго выкарыстоўваюць на рэгіянальных лініях.
Here's what we know so far. RCMP expected to issue another release tonight. https://t.co/SkVte2VtZM
— CBC Saskatchewan (@CBCSask) 14 декабря 2017 г.