Вы тут

У Канадзе каты "захапілі" талерку Starlink: з'явіліся праблемы з інтэрнэтам

Каты на спадарожнікавай талерцы Starlink / @Tippen22 у Twitter 

У Канадзе каты вырашылі выкарыстаць спадарожнікавую талерку Starlink кампаніі Ілана Маска як ляжанку. З-за таго, што прылада стаіць на зямлі і вылучае цяпло, жывёлы грэюцца там. Ва ўладальніка талеркі Аарона Тэйлара з'явіліся праблемы з інтэрнэтам.

Starlink выдатна працуе да таго часу, пакуль кошкі не выявяць, што талерка вылучае трохі цяпла ў халодныя дні, — піша мужчына.

Аарон Тэйлар распавёў, што ў катоў ёсць домік з абаграваннем і ежай, але, мабыць, яны таксама за тэхналагічнасць. У твітэры жартам назвалі захоп талеркі "уразлівасцю CAT5".

Па задумцы Ілана Маска, Starlink павінен забяспечыць інтэрнэтам ўсю зямлю. У тым ліку цяжкадаступныя месцы, куды правесці інтэрнэт было занадта складана і дорага.

На гісторыю звярнуў увагу TJ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.