У камянецкіх лясах мужчына са стрэльбай чатыры дні хаваецца пасля страляніны

У камянецкіх лясах мужчына са стрэльбай чатыры дні хаваецца пасля страляніны

У Камянецкім раёне некалькі дзён у лясах хаваецца 42-гадовы мясцовы жыхар Сяргей Новік са стрэльбай, паведамляе virtualbrest.by. Міліцыя абвясціла яго ў вышук.

Здарэнне адбылося ў невялікай вёсцы Ставы ў ноч з 8 на 9 лістапада. Паведамляецца, што мужчына зайшоў у дом аднавяскоўкі і зрабіў некалькі стрэлаў з паляўнічай стрэльбы. Пры гэтым ён пагражаў жанчыне забойствам. 

Пасля гэтага мужчына пайшоў да іншага аднавяскоўца. Ён прыставіў яму да галавы стрэльбу і таксама пагражаў забойствам. На месца здарэння выклікалі міліцыю, але мужчына са стрэльбай паспеў схавацца.

Брэсцкая міліцыя зрабіла арыенціроўку на Сяргея Новіка, але афіцыйна інфармацыю пра здарэнне не паведамляе. У арыенціроўцы гаворыцца, што неабходна апавясціць грамадскасць пра небяспечную сітуацыю, бо па наваколлі блукае мужчына са зброяй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі