У Ізраілі з навучальных праграм знікнуць згадкі пра Грэту Тунберг

Грэта Тунберг

Грэта Тунберг / Reuters

У Ізраілі з навучальных праграм знікнуць згадкі пра актывістку са Швецыі Грэту Тунберг. Прычынай такога рашэння Мінадукацыі Ізраіля сталі яе выказванні ў падтрымку Палесціны і сектара Газа, паведамляе jpost.com.

Адзначаецца, што пазіцыя актывісткі "пазбаўляе яе права быць адукацыйным і маральным узорам для пераймання, і яна больш не мае права натхняць і настаўляць ізраільскіх студэнтаў". Мінадукацыі Ізраіля нагадвае пра 1400 ахвяр тэрарыстаў ХАМАС, пра больш за 220 закладнікаў.

Раней у Ізраілі Тунберг абвінавацілі ў павярхоўным і грэблівым стаўленні да канфлікту. Яна заклікала да "неадкладнага спынення агню", да "справядлівасці і свабоды для палестынцаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі