У Ізраілі рэзка скарацілася колькасць хворых на COVID-19

Вакцынацыя ад каранавіруса ў Ізраілі / AP
Вакцынацыя ад каранавіруса ў Ізраілі / AP

У Ізраілі рэзка знізілася распаўсюджванне COVID-19 і колькасць выпадкаў цяжкага працякання хваробы, паведамляе выданне The Guardian у пятніцу.

З пачатку верасня захворванне дасягала пікавых значэнняў вышэй за адзнаку 10 тысяч выпадкаў у дзень, а сёння гэты паказчык знізіўся на 80%, пры гэтым колькасць цяжкіх выпадкаў знізілася ўдвая. Напярэдадні ў Ізраілі выявілі 1373 выпадкі хваробы, а ў цяжкім або крытычным стане знаходзяцца 385 пацыентаў, або 2% ад 21,5 тысячы хворых.

Гэта адбылося дзякуючы таму, што Ізраіль актыўна практыкуе дадатковыя (бустарныя) дозы вакцыны ад COVID-19, пашпарты вакцынацыі і масачны рэжым.

Усяго ў Ізраілі за час пандэміі выявілі больш за 1,3 мільёна заражэння каранавірусам, больш за 7,9 тысячы хворых памерлі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі