У Іраку зніклі трое амерыканскіх вайскоўцаў

Амерыканскае камандаванне ў Багдадзе заявіла аб знікненні трох вайскоўцаў у раёне горада Фалуджы. Паводле заявы камандавання, вайскоўцы адправіліся ў рэйд у суботу раніцай.

Паведамленне аб знікненні паступіла каля сямі гадзін раніцы па беларускім часе.

У камандаванні лічаць, што зніклыя вайскоўцы былі выкрадзеныя баявікамі. У горадзе разгорнутая пошукавая аперацыя, у якой прымаюць удзел амерыканскія і іракскія вайскоўцы.

Патрулі войска ЗША перакрылі дарогі, што вядуць у Фалуджы, з мэтай перахапіць магчымых выкрадальнікаў.

AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі