Вы тут

У інтэрнэце з'явіўся тызер серыяла "Чарнобыль" (відэа)

Кадр з відэа

На сервісе Youtube з'явіўся тызер серыяла "Чарнобыль". Зняла яго амерыканская тэлекампанія HBO.

Фільм прысвечаны самай буйной тэхнагеннай катастрофе — выбуху на атамнай электрастанцыі ва ўкраінскім Чарнобылі, на мяжы з Беларуссю. Ён адбыўся 26 красавіка 1986 года. Ад выбуху найбольш пацярпелі Беларусь і Украіна. Радыеактыўныя элементы з Чарнобыля разляцеліся амаль па ўсёй Еўропе, дасягнуўшы нават Скандынавіі. 
 
Прэм'ера серыяла "Чарнобыль" прызначаная на 6 траўня.