У інтэрнэце з'явілася відэа са знішчэннем устаноўкі HIMARS ва Украіне

Ракетны комплекс HIMARS, ілюстрацыйнае фота

Ракетны комплекс HIMARS, ілюстрацыйнае фота / Lockheed Martin

У інтэрнэце з'явілася відэа, якое ўпершыню з пачатку вайны візуальна пацвярджае знішчэнне ва Украіне ўстаноўкі рэактыўнай сістэмы залпавага агню HIMARS, піша zn.ua.

Паводле звестак выдання, у комплекс HIMARS пацэліла ракета "Іскандэр" каля вёскі Ніканораўка Данецкай вобласці, каля Краматорска. На відэа бачна, як HIMARS заязджае на пазіцыю. Па гэтай пазіцыі наносіцца ўдар ракетай "Іскандэр", пасля якога HIMARS загараецца і выбухае.

Расійскае Мінабароны не раз заяўляўла пра знішчэнне комплексаў HIMARS, але дагэтуль не было ніводнага пацвярджэння. Пры гэтым па словах Масквы было знішчана нашмат больш HIMARS, чым Захад паставіў ва Украіну. На пачатку студзеня Forbes паведамляў, што ЗША паставілі Украіне 39 такіх установак і ніводная з іх не была знішчаная.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі