"У іх няма выбару": экс-сілавік — пра ад'езд з Беларусі і настроі ў міліцыі

Наш суразмоўнік быў вымушаны з'ехаць з краіны / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Наш суразмоўнік быў вымушаны з'ехаць з краіны / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Экс-супрацоўнік крымінальнага вышуку Сяргей (імя змененае на просьбу суразмоўніка) з'ехаў у Кіеў у канцы лютага 2021-га. Рашэнне прыняў пасля пэўных "сігналаў": з'явілася перспектыва выкліку ў "органы".


 

Больш грошай, менш зносін

— Па-першае, засталіся там і нармальныя людзі, сказалі мне пра гэта. Бо спачатку планавалі перакласці [рашэнне пытанняў з супрацоўнікамі, якія звольніліся. — Еўрарадыё] ў доўгую скрыню. Але, калі разабраліся з асноўнай масай пратэстоўцаў, пачалі і гэта. Ёсць спецыяльныя міліцэйскія базы, не буду расказваць падрабязна, але там прапісваецца пэўны статус: ёсць "у вышуку", а ёсць такі, што цябе шукаюць — для гутаркі, напрыклад. Вось я і быў у пошуку.

Прычын унясення ў спіс "на пошук" Сяргей бачыць некалькі: па-першае, ён сышоў не ціха, а з публічнай заявай і відэа. Была і іншая: у "Чорнай кнізе" з'явілася дастаткова падрабязная інфармацыя пра яго былога калегу — і экс-калегі падумалі, што яна там з'явілася дзякуючы Сяргею. Хоць там былі і такія факты, якіх ён не ведаў. І апошняе: яго пазбавілі звання. Усё ў сукупнасці, па яго словах, і адыграла ролю. У выніку, ужо пазней, яго спрабавалі выклікаць праз бацькоў у аддзел па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі.

— Я выдатна разумеў, што будучыні тут, плюс з вялікім доўгам за Акадэмію, у мяне няма. Таму вырашыў: хай лепш буду ў суседняй дзяржаве плаціць падаткі, каб дзяржава развівалася, каб нейкая будучыня была.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі