Вы тут

У IAAF лічаць, што Ціхан не павінен кіраваць федэрацыяй лёгкай атлетыкі

Іван Ціхан / БЕЛТА

У Міжнароднай федэрацыі лёгкай атлетыкі (IAAF) лічаць, што Іван Ціхан не павінен кіраваць Беларускай федэрацыяй лёгкай атлетыкі. Раней беларускі спартсмен адбываў допінгавую дыскваліфікацыю, у яго забралі золата чэмпіянату свету 2005 года і чэмпіянату Еўропы 2006-га. У IAAF лічаць, што чалавек, які мае такую старонку ў біяграфіі, не павінен займаць кіруючую пасаду ў структурах лёгкай атлетыкі.

Іван Ціхан — вядомы прыхільнік Аляксандра Лукашэнкі. Ён быў абраны на пасаду старшыні федэрацыі 24 верасня, замяніў Вадзіма Дзевятоўскага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.