У Грунвальдзе на рэпетыцыі 600-годдзя былі і беларускія рыцары (фота)

Рэпетыцыя 600-годдзя Грунвальдскай бітвы адбылася на полі пад гістарычным Грунвальдам (цяпер гміна ў Польшчы, у Аструдскім павеце Вармінска-Мазурскага ваяводства).
На свята перамогі над крыжакамі з'ехалася каля 18 тысяч гледачоў і сотні рыцараў з розных краін. Сярод іх былі і рыцары з беларускіх клубаў, а таксама дзеячы Свабодных прафсаюзаў Беларусі, якіх павіталі прадстаўнікі польскай "Салідарнасці".

Рэканструкцыя бітвы пад Грунвальдам у гонар яе 600-годдзя будзе ў наступным годзе. Зыход яе, у адрозненне ад гістарычнай, невядомы, заявілі арганізатары. Магчыма, перамогуць крыжакі, і землі Вялікага Княства і Кароны будуць імі акупаваныя.








Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі