У Гродне спрадарожнікавыя антэны “задушаць” кабельным тэлебачаннем

Мэр Гродна Барыс Казялкоў на старонках  газеты "Гродзенская праўда" расказаў, як вырашыць праблему з узаконьваннем "талерак". Паводле ягоных словаў, на сесіі гарсавета прынятая праграма развіцця кабельнага тэлебачання.  "Калі мы дамо тэлегледачам новыя ўнікальныя магчымасці цывілізавана, а не пірацкім спосабам глядзець улюбёныя тэлеканалы, праблема "талерак" знікне сама сабой", - сказаў Барыс Казялкоў. Нагадаем, што дэпутаты збіраліся прыняць на сесіі схему ўзаконьвання спадарожнікавых антэн. Аднак у выніку "пераключыліся" на кабельнае тэлебачанне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі