У Гродне на адной з ажыўленых вуліц дворнік правалілася ў люк

Упала ў люк на адной з ажыўленых вуліц Гродна супрацоўніца "Спецаўтагаспадаркі". У МНС пазваніў яе знаёмы.
Ратавальнікі пабачылі, што жанчына ляжала на трохметровай глыбіні. Калі яны да яе спусціліся, пацярпелая не магла ні рухацца, ні адказваць на пытанні.

Яе паднялі наверх пры дапамозе так званай падвойнай пятлі: вяроўку замацавалі на нагах і шыі. Адразу выклікалі "хуткую". Дактары высветлілі, што жанчына атрымала траўму пазваночніка і зламала дзве рабрыны.

Экспертыза пацвердзіла, што яна была ў нецвярозым стане. Чаму жанчына правалілася ў люк, невядома. Спецвопраткі і накідкі на ёй не было. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі