Вы тут

У Гродне археолагі знайшлі падмурак вежы часоў Вітаўта Вялікага

Знаходка ў Гродне / grodnonews.by

У Гродне на тэрыторыі Старога замку археолагі знайшлі рэшткі падмурку вежы часоў Вітаўта Вялікага (1350 — 1430). Мяркуецца, што яна прысутнічае на гравюры XVI стагоддзя. Вежа была адной з чатырох вялікіх вежаў замку. Калі на гравюры яна круглая, то знойдзены падмурак квадратны — так тады будавалі. Як піша "Гродзенская праўда", па рэштках падмурку можна сказаць, якія былі памеры вежы. Таўшчына сцен — каля трох метраў, знешняя даўжыня — каля 13 метраў.

Спецыялісты збіраюцца ўдакладніць узрост знойдзеных цаглін па даце іх абпалу. І тады можна будзе больш дакладна сказаць, калі вежу пабудавалі.

grodnonews.by
grodnonews.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.