У Грэцыі арыштавалі 9 брытанак за ўдзел у сэкс-марафоне

Дзевяць брытанак апынуліся за кратамі ў Грэцыі за ўдзел у сэкс-марафоне.
Ім могуць прад'явіць абвінавачванне ў прастытуцыі пасля таго, як у мінулыя выходныя яны былі арыштаваныя за ўдзел у спаборніцтвах па аральным сэксе на грэцкім курорце Закінтас.

Як паведамляе Reuters, за ўдзел у іх жанчынам заплацілі. І брытанак, і грэкаў, якія арганізавалі спаборніцтвы, што здымаліся на відэа, будуць судзіць і за аналагічныя дзеянні на пляжы недалёка ад Іанічных выспаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі