У Горках бюджэтнікаў змушаюць збіраць макулатуру і бутэлькі

Нават ёсць канкрэтныя нормы на чалавека. Як паведамляе абвестка на цэнтральнай раённай лякарні, кожны работнік павінен прынесці 40 кг макулатуры, 24 кг шкла і 6 кг вырабаў з пластыка, піша сайт horki.info.

У Горацкай лякарні кажуць, што індывідуальныя нормы сёлета ўведзеныя ўпершыню. Раней быў агульны план на ўсю лякарню. У розныя гады ён складаў ад двух да трох тон макулатуры. Раней гэты план лякарня выконвала лёгка, а наконт сёлетніх перспектываў няясна. Людзі неахвотна нясуць паперу, шкло, пластык.

Між тым супрацоўнікі адной з горацкіх устаноў культуры кажуць, што іх могуць пазбавіць прэміі, калі арганізацыя не выканае нормы па здачы другаснай сыравіны.

Нават горацкія чыноўнікі лічаць, што планы па другаснай сыравіне на раён выдадзеныя завоблачныя.

Фота — horki.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі