У Гомелі знялі аматарскі фільм пра расстрэлы НКВД

Аматарскі дакументальны фільм пра расстрэлы рэпрэсаваных у гады сталінізма зняты ў Гомелі. Ён называецца “Лес смерці” і распавядае пра знойдзеныя летась у Гомельскім раёне месцы масавых пахаванняў людзей, забітых НКВД у 1930-я гады, паведамляе БелаПАН. Нагадаем, іх раскопкі праводзілі пашукавікі Міністэрства абароны. Улады заявілі, што экспертыза не дае магчымасці сцвярджаць, у які час былі расстраляныя людзі. Больш таго, чыноўнікі дапускалі, што ў знойдзеных пахаваннях – ахвяры фашыстаў.

Стваральнікі фільма, якія не называюць сябе, звяртаюць увагу на тое, што ўлады спрабуюць замаўчаць вынікі раскопак, і не выключана, што на месцы пахаванняў з часам пабудуюць новы мікрараён.

Тым часам грамадскія актывісты запісалі інтэрв’ю са сваякамі рэпрэсаваных і жыхарамі Гомельскага раёна, якія ў фільме распавядаюць пра злачынствы НКВД.

Кампакт-дыскі з фільмам “Лес смерці” ўжо распаўсюджваюцца ў Мінску і Гомельскай вобласці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі