Вы тут

У Гомелі жанчыну-міліцыянера ўдарылі па галаве

Пацярпелая / Скрыншот з відэа Дэпартамента аховы

У Гомелі жанчыну-міліцыянера ўдарылі па галаве, паведамляе ohrana.cov.by. Інспектары па справах непаўналетніх прыйшлі наведаць сям'ю, але гаспадар кватэры аказаўся ў неадэкватным стане і напаў на іх, нацкаваў сабаку. На месца прыехаў нарад Дэпартамента аховы.

39-гадовы мужчына быў п'яны і паспрабаваў драўлянай палкай выгнаць сілавікоў. Але яго затрымалі. Адбылося гэта на вачах у аднаго з трох дзяцей, які знаходзіўся ў той момант дома.

За гвалт у дачыненні супрацоўніка органаў унутраных спраў распачалі крымінальную справу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.